Стынг абвясціў конкурс аматарскіх гуртоў

Лідэр трыа The Police Стынг і радыёстанцыя Virgin Radio абвясцілі конкурс на лепшы аматарскі гурт.
Пераможца спаборніцтва атрымае права выступіць на адной сцэне з The Police 29 чэрвеня на фэсце ў лонданскім Гайд-парку.

У конкурсе могуць прыняць удзел толькі гурты, якія распаліся раней, а гэта значыць калектыў павінен ізноў уз'яднацца падобна The Police, якія летась адправіліся ў сусветны тур з нагоды 30-годдзя трыа.

"Мы шукаем каманды, якія распаліся з-за таго, што басіст пераспаў з сяброўкай гітарыста або ў справу ўмяшалася якая-небудзь Ёка Она. Гэта можа быць гурт, які не граў са школьных або ўніверсітэцкіх часоў. Але зараз у іх ёсць шанец паказаць свету, што яны рабілі і працягваюць рабіць нешта сапраўднае", - заявіў прадстаўнік Virgin Radio.

Пераможца конкурсу будзе абраны шляхам галасавання сярод слухачоў радыёстанцыі. Калі выступ фіналіста ў Гайд-парку стане паспяховым, радыёстанцыя гатовая ўзяць на сябе выдаткі па яго далейшай раскрутцы.

Фота: www.adelanta.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі