Стыхійны мітынг дапамог беспрацоўным вярнуць заробленыя ў калгасе грошы

Толькі пасля таго, як беспрацоўныя з Івацэвічаў правялі імправізаваны сход на прыступках раённага цэнтра занятасці, ім пералічылі грошы за работу ў СВК “Любішчыцы”. Паводле дамовы біржы працы з калгасам, грошы людзям павінны былі аддаваць штотыдзень. Па словах беспрацоўных, яны ездзілі ў калгас нават і ў выхадныя. Толькі 10 лістапада ў маразы яны скончылі ўборку бульбы, аднак грошай ім не заплацілі.

Людзей папрасілі пачакаць і паабяцалі расплаціцца. Пры гэтым кіраўніцтва папрасіла затарыць 20 тон сельгаспрадукцыі ў сеткі. Аднак і пры гэтым беспрацоўных падманулі. Кіраўніцтва калгасу спаслалася на тое, што старшыня сельгаспрадпрыемства некуды з’ехаў, таму грошай няма.

Разлічыліся з людзьмі толькі тады, калі яны сабраліся пратэставаць каля будынка цэнтра занятасці. Дарэчы, цукровыя буракі ў гэтым калгасе так і засталіся зімаваць у полі.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі