Стваральнікі аўдыёфармату mp3 паведамілі пра яго “смерць”

Стваральнікі аўдыёфармату mp3 паведамілі пра яго “смерць”

Стваральнікі аўдыёфармату mp3 паведамілі пра яго “смерць”. На працягу апошніх дваццаці гадоў пашырэнне з’яўлялася стандартам для лічбавых музычных прыладаў. І вось нямецкі інстытут інтэгральных схемаў таварыства Фраўнгофера паведаміў, што ў красавіку 2017-га скончыліся апошнія патэнты на фармат і былі спынены зборы ліцэнзійных адлічэнняў з вытворцаў праграмнага забеспячэння. “Мы ўдзячныя ўсім за гіганцкую падтрымку, якая дапамагла зрабіць фармат mp3 галоўным аўдыёфарматам у свеце за апошнія 20 гадоў”, — цытуе паведамленне “Бі-Бі-Сі”.

Адзначаецца, што адной з прычын адмовы ад згаданага аўдыёфармату стала з’яўленне новых фарматаў. Большасць тэлеканалаў і радыёстанцый ужо перайшлі на сучасныя ISO-MPEG кадэкі, якія забяспечваюць больш высокую якасць гуку. У інстытуце інтэгральных схемаў таварыства Фраўнгофера перакананыя, што менавіта за гэтымі аўдыёфарматамі будучыня. Што да аўдыёзапісаў mp3, то іх па-ранейшаму можна будзе прайграваць на прыладах, якія іх падтрымліваюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі