Стваральнік MAPS.ME: Беларускі рынак інвестыцый — страшны і незразумелы

Юрый Мельнічак. Фота: nn.by
Юрый Мельнічак. Фота: nn.by

IT-прадпрымальнік, заснавальнік праектаў MAPS.ME і AIMatter Юрый Мельнічак лічыць, што, нягледзячы на ​​ўсе намаганні манетарных уладаў, беларускі бізнэс-клімат па-ранейшаму хутчэй адпуджвае, чым прыцягвае інвестараў:

"Інвестыцыйны рынак Беларусі ўсё яшчэ вельмі страшны і вельмі незразумелы. Калі мы пачытаем навіны — там пішуць, што інвестараў саджаюць за краты. У такіх умовах інвестыцыйныя фонды баяцца прыходзіць, — лічыць Мельнічак. — Але тыя, якія ёсць, мяняюць імідж у станоўчы бок".

У бліжэйшых планах бізнесмена — стварыць у Беларусі фонд для інвеставання ў праекты ў галіне камп'ютэрнага зроку і машыннага навучання. "Ацаніўшы сітуацыю знутры, я лічу, што магчымасці апраўдваюць рызыкі", — дадаў Юрый Мельнічак.

Па яго словах, здзелкі беларускіх MSQRD і AIMatter з карпарацыям Facebook і Google будуць прыкладам для іншых гульцоў на рынку:

"Любая новая юрысдыкцыя выклікае боязь у карпаратыўных юрыстаў. Для іх галоўнае — паказаць на магчымыя рызыкі, абараніць сваю кампанію. Мне здаецца, калі яны глядзяць на здзелкі ў рамках беларускага права, гэтая юрысдыкцыя для іх не зразумелая. Яны не разумеюць, як працуюць законы і што будзе адбывацца далей. Пагадненне з Google — гэта важны прэцэдэнт, таму што калі Google не пабаяўся і набыў кампанію ў рамках беларускага права, значыцца, і мы, кампанія Х, можам. Значыць, гэта ў прынцыпе магчыма".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі