Стужка беларускай рэжысёркі перамагла на Маскоўскім міжнародным кінафестывалі
Фільм Анастасіі Сергіені "Сойка" прызнаны найлепшай кароткаметражнай стужкай кінафэсту.
Беларуская рэжысёрка Анастасія Сергіеня перамагла на Маскоўскім міжнародным кінафестывалі. Яе стужка "Сойка" прызнаная найлепшай у катэгорыі кароткаметражных фільмаў. Пра гэта Анастасія напісала ў сваім акаўнце ў ФБ.
Сюжэт фільма "Сойка" заснаваны на гісторыі самой Анастасіі. У стужцы паказаны адзін дзень з яе жыцця ў Нью-Ёрку, куды яна пераехала з Мінска пяць гадоў таму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.