Вы тут

"Мы заслужылі дыплом": студэнты МІУ пачалі страйк наўпрост у вучэбным корпусе

Студэнты МІУ / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

Студэнты Мінскага інавацыйнага універсітэта зранку 11 лістапада пачалі страйк, піша TUT.by. Яны пратэстуюць супраць таго, што ўніверсітэту не працягнулі акрэдытацыю па некаторых спецыяльнасцях. Як казаў рэктар ВНУ Мікалай Суша, без дыпломаў дзяржаўнага ўзору могуць застацца 1600 хлопцаў і дзяўчат.

Забастоўка пачалася ў 9:30. На другім паверсе галоўнага корпуса МІУ сабралося каля 200 чалавек. Яны трымаюць плакаты "Мы заслужылі дыпломы", "Не іншым ВНУ", "Рукі прэч ад маёй alma mater".

Усяго акрэдытацыю ВНУ не працягнулі па пяці спецыяльнасцях — "Правазнаўства", "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве", "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій", "Транспартная лагістыка" і "Псіхалогія". 

Студэнтам прапаноўваюць пераводзіцца ў іншыя ВНУ. Але, як патлумачыла чацвертакурсніца Любоў Корзюк, якая сёлета заканчвае ўніверсітэт, ёй пры пераводзе давядзецца даздаваць акадэмічную розніцу ў 30 прадметаў. "Зараз лістапад, у чэрвені я павінна атрымаць дыплом, да гэтага прайсці пераддыпломную практыку. Калі мне ўсё гэта паспець?" — пытаецца дзяўчына. 

Зварот рэктара да студэнтаў падчас страйка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.