Студэнты БНТУ пад пагрозай высялення з інтэрната выкінулі 50 лядоўняў

Больш за 50 лядоўняў выкінулі на сметніцу студэнты Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту, якія жывуць у інтэрнатах. Некалькі дзён таму на сходзе іх папярэдзілі, што будзе праведзеная праверка і ў выпадку, калі лядоўня акажацца старэйшая за 10 гадоў. яе гаспадара высяляюць. Як адзначае сайт bntu-help.net, пажарныя інспекцыі пачалі сур'ёзна займацца інтэрнатамі БНТУ пасля травеньскага пажару ў адным з інтэрнатаў гэтага ВНУ. Высветлілася, што праводка ў інтэрнатах не вытрымлівае лядоўняў, якія старэйшыя за 10 гадоў. У выніку, студэнты, якія не здолелі вывезці сваю маёмасць, вымушаныя былі яе выкінуць.

Дарэчы, за выяўлены ў інтэрнатах падаўжальнік студэнтаў будуць штрафаваць.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі