Студэнтка падарыла Лукашэнку карціну з краявідамі Александрыі, а ён — ручку

Студэнтка падарыла Лукашэнку карціну з краявідамі Александрыі, а ён — ручку

Студэнтка падарыла Аляксандру Лукашэнку карціну. Адбылося гэта ў пятніцу падчас наведвання кіраўніком дзяржавы Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, дзе ён сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі. На карціне — краявіды малой радзімы Лукашэнкі Александрыі на Магілёўшчыне. Яе напісала студэнтка шостага курса педыятрычнага факультэта Юлія Галубчык.

"Урач напісала карціну?" — здзівіўся кіраўнік дзяржавы. На яго словы адрэагаваў рэктар Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта Анатоль Сікорскі: "Яна не толькі выдатна піша, але і грае на саксафоне". Лукашэнку гэта абрадавала: "О, калега-музыкант". Ён дастаў сваю пазалочаную ручку і падарыў студэнтцы. Што да карціны, то ён паабяцаў перадаць яе ў экспазіцыю Палаца Незалежнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Студэнтка падарыла Лукашэнку карціну з краявідамі Александрыі, а ён — ручку
@pul_1

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі