Вы тут

Студэнтка-медык — пра COVID-19 у Віцебску: паток пацыентаў быў вельмі магутны

Сярод медыкаў, якія заразіліся, былі і студэнты / З архіву Reuters

Студэнтка 6-га курса Віцебскага медуніверсітэта, будучы хірург Ганна Калінічэнка расказала sb.by, як у сярэдзіне красавіка добраахвотна пайшла дапамагаць медыкам, якія змагаліся з каранавірусам. Яна працавала ў аддзяленні, якое абласная бальніца разгарнула ў сімуляцыйным цэнтры ўніверсітэта. У асноўным дапамагала медсёстрам — разносіла таблеткі, ставіла кропельніцы.

"Падчас пандэміі паток пацыентаў быў вельмі магутны, — успамінае Ганна. — Калі адначасова паступае 25 хворых, калі ў поўнай экіпіроўцы па розных паверхах трэба развезці па палатах 40 кропельніц... — гэта гіганцкі аб'ём працы!".

Нягледзячы на ўсе меры перасцярогі, студэнтка ў пачатку траўня сама здала станоўчы тэст на COVID-19. Яна не ведае, дзе заразілася — у бальніцы ці ў краме, куды хадзіла па прадукты. Паправілася дзяўчына за тыдзень, а цяпер праходзіць рэабілітацыю.

Ужо адбылося размеркаванне — Ганна Калінічэнка паедзе працаваць у свой родны Жлобін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.