21 лістапада падчас заняткаў затрымалі студэнта-медыка Максіма Гуйдо, паведамляе тэлеканал "Белсат".
26-гадовы хлопец вучыцца ў Беларускім дзяржаўным медычным каледжы.
Паведамляецца, што ў каледж Максім паступіў толькі сёлета. Раней ён пяць гадоў служыў па кантракце, потым служыў у міліцыі, адкуль звольніўся ў 2020 годзе.