Стрым Сяргея Ціханоўскага ў жывым эфіры глядзелі 35 тысяч чалавек

Стрым Сяргея Ціханоўскага ў жывым эфіры глядзелі 35 тысяч чалавек

Стрым відэаблогера Сяргея Ціханоўскага ("Краіна для жыцця") ўвечары 20 траўня ў жывым эфіры глядзелі 35 тысяч чалавек. Цяпер гэтае відэа мае больш за 188 тысяч праглядаў, 25 тысяч лайкаў. Падчас стрыму Ціханоўскі сабраў на дзейнасць 3720 долараў ахвяраванняў, удвая больш, чым спадзяваўся. Блогер адказаў на шматлікія пытанні, выказаўся наконт свайго затрымання і нерэгістрацыі ЦВК, заклікаў актыўна ўдзельнічаць у назіранні на выбарах.

Сяргей Ціханоўскі вядомы сваімі відэа з розных куткоў краіны, у якіх ён паказвае рэальную сітуацыю, дае магчымасць выказацца людзям, многія з якіх крытыкуюць уладу. Яго затрымалі 6 траўня і адправілі ў Гомель адбываць 15 сутак адміністрацыйнага арышту, вынесеных яму па ранейшым прысудзе. Пасля суды працягваліся і відэаблогера за арганізацыю ў розных гарадах "несанкцыянаваных сходаў" асудзілі яшчэ на 45 сутак, у запасе былі яшчэ 7 пратаколаў. Аднак раніцай 20 траўня нечакана выпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання.

Як вядома, ініцыятыўную групу па падтрымцы вылучэння Ціханоўскага кандыдатам у прэзідэнты Беларусі не зарэгістравалі. ЦВК спаслаўся на адсутнасць яго подпісу на дакументах, а ён фізічна не мог іх падпісаць, паколькі знаходзіўся за кратамі. У такой сітуацыі зарэгістравала сваю групу жонка Сяргея Святлана Ціханоўская. У сераду блогер правёў таксама прэс-канферэнцыю, на якой, між іншым, сказаў, што калі сёлета ў краіне не будзе зменаў, то ён можа з'ехаць за мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі