Страляліна ў Чыкага: пацярпелі 12 чалавек

Стан дзіця і яшчэ двух параненых ацэньваецца як крытычны, астатнія пацярпелыя атрымалі лёгкія ці сур’ёзныя раненні. Адзін з іх прыехаў у лякарню самастойна, паведамляюць інфармагенцтвы.





Інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 19 верасня ў парку Корнэл на поўдні Чыкага. Як сказалі сведкі, агонь адкрылі сябры нейкай банды, якія рэгулярна ладзілі ў парку страляніну. Стралкам удалося збегчы.