Столтэнберг: NATO не будзе закрываць неба над Украінай

Столтэнберг: NATO не будзе закрываць неба над Украінай

NATO не будзе закрываць неба над Украінай. Пра гэта на брыфінгу 4 сакавіка заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг

Пытанне беспалётнай зоны над Украінай абмяркоўвалася сёння на сустрэчы міністраў замежных справаў краін NATO. "У альянсе лічаць, што самалёты і войскі NATO не павінны знаходзіцца ва Украіне. Мы працягваем падтрымку Украіны. NATO не будзе ўдзельнічаць у ваенным канфлікце праз прадастаўленне наземных войскаў або закрыццё неба. Такія крокі могуць прывесці да далейшай эскалацыі", — заявіў Столтэнберг.

Аднак краіны альянсу падтрымаюць Украіну іншымі спосабамі, у тым лікам пастаўкамі зброі.

Разам з тым Столтэнберг папярэдзіў, што Расія рыхтуецца перакінуць ва Украіну больш цяжкае ўзбраенне. Па яго словах, "наступныя дні, верагодна, будуць яшчэ горш для Украіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі