Стэфановіч: “Наша Вясна” болей не будзе спрабаваць зарэгістравацца

Праваабарончы цэнтр “Наша Вясна” больш не будзе спрабаваць атрымаць рэгістрацыю. Пасля чарговай адмовы Мінюста, атрыманай 28 траўня, праваабаронцы плануюць працаваць у ранейшым рэжыме.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з заснавальнікаў “Нашай Вясны” Валянцін Стэфановіч.

“Натуральна, мы расцэньваем гэта як праяву сістэмнай дыскрымінацыі ў дачыненні да сябраў праваабарончага цэнтра “Вясна”, якія спрабавалі зарэгістравацца і атрымаць легальны статус”.

Нагадаем, з моманту ліквідацыі праваабарончага цэнтра “Вясна” заснавальнікі спрабавалі тры разы зарэгістравацца ў Мінюсце. Але кожны раз ім адмаўлялі. Тры разы Мінюст адмовіў, прычым двойчы – у лютым і ў траўні 2009 года.

“Болей рэгістравацца мы не будзем”, — заявіў Валянцін Стэфановіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі