Вы тут

Статкевіча і блогера Казлова далучылі да "справы Ціханоўскага"

Мікалай Статкевіч / З архіву Еўрарадыё

Апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча і блогера Змітра Казлова ("Шэры кот") далучылі да "справы Ціханоўскага". Палітвязням ужо выставілі абвінавачванні ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК), ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў адвакат Уладзімір Сазанчук. Паводле яго слоў, сваёй віны Статкевіч і Казлоў не прызнаюць — 29 траўня ў Гродне, калі быў затрыманы блогер Сяргей Ціханоўскі, яны не былі.

Калі блогера Змітра Казлова затрымалі 10 чэрвеня, то палітык Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі з 31 траўня. Спачатку гэта быў адміністрацыйны арышт.

Па "справе Ціханоўскага" ўжо праходзіць амаль два дзясяткі чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.