Статкевіч заявіў пра раскол аргкамітэта па святкаванні 100-годдзя БНР

Статкевіч заявіў пра раскол аргкамітэта па святкаванні 100-годдзя БНР

Мікалай Статкевіч заявіў пра раскол аргкамітэта па святкаванні 100-годдзя БНР. У сераду стала вядома, што частка яго ўдзельнікаў пагадзіліся прыняць прапанову ўладаў адмовіцца ад шэсця ды правесці 25 сакавіка мітынг і канцэрт каля Опернага тэатру. Яны падалі ў Мінгарвыканкам новую заяўку. І гэта пры тым, што аргкамітэт мусіў сабрацца 1 сакавіка, каб пайсці на перамовы да сталічных чыноўнікаў. У каментары Радыё Свабода Статкевіч нагадаў пра гэта ды са шкадаваннем назваў дзеянні калег “працай на раскол”.

“Недзе за дрэвамі ў парку стагоддзе незалежнасці таксама трэба. Але павінна быць годнае шэсце па вуліцах сталіцы. Я гэтую пазіцыю буду адстойваць”, — заявіў апазіцыянер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі