Стась і Касціцын сышлі, бо "Дынама" не змагло "прапанаваць ім супастаўныя ўмовы"

Стась і Касціцын сышлі, бо "Дынама" не змагло "прапанаваць ім супастаўныя ўмовы"

За мінулы сезон і ў міжсезонне хакейны клуб "Дынама-Мінск" развітаўся з некалькімі ключавымі гульцамі. Сышлі заакіянскія легіянеры Бэн Скрывенс і Мэт Элісан, сышоў Сяргей Касціцын, а адзін з лідараў зборнай Беларусі Андрэй Стась перад трансферам у омскі "Авангард" дык і ўвогуле атрымаў расійскі пашпарт.

"Зразумела, што сыход Бэна Скрывенса, Мэта Элісана, Сяргея Касціцына, Андрэя Стася і іншых не ў апошнюю чаргу звязаны з фінансавым фактарам, — каментуе сітуацыю старшыня назіральнай рады мінскага "Дынама", міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч. — Мы проста не можам прапанаваць ім супастаўныя ўмовы. Але жыццё ёсць жыццё. Упэўнены, што мы знойдзем гульцоў, якія прымусяць заўзятараў забыцца пра ранейшых куміраў".

Па чутках, у "Дынама" Андрэю Стасю не змаглі прапанаваць нават палову сумы, якую вылучыў на яго "Авангард". Зараз клуб скарачае долю дзяржпадтрымкі і раздае пазыкі, якія нарабіў за папярэдні сезон.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі