Вы тут

"Стары Ольса" прэзентаваў альбом "сярэднявечнага класічнага року"

Гурт "Стары Ольса" апублікаваў новы альбом "Medieval Classic Rock", які складаецца з кавер-версій славутых рок-хітоў у сярэднявечнай стылістыцы. У выданне ўвайшлі каверы на AC/DC, Pink Floyd, Red Hot Chili Peppers, The Beatles, Nirvana, Black Sabbath і Deep Purple.

Запісаны альбом быў на сродкі, сабраныя публікай на краўдфандынгавай платформе Kickstarter, прычым, замест неабходных для запісу сямі тысяч долараў, музыкі назбіралі цэлых трыццаць. Сярод краін, жыхары якіх найбольш ахвотна падтрымлівалі збор сродкаў для "Старога Ольсы" — ЗША, Вялікабрытанія, Беларусь, Аўстралія і Канада.

Па слова лідара каманды Змітра Сасноўскага, рэшта грошай будзе патрачаная на забеспячэнне тура "Старога Ольсы" ў падтрымку новага альбома па ЗША і Канадзе і жніўні-верасні 2016 года.

Ці будзе прэзентаваны "Medieval Classic Rock" у Беларусі, музыкі пакуль не паведамляюць.