"Стартапніца": пра важныя юрыдычныя нюансы, да якіх звычайна не даходзяць рукі

Вікторыя Міхневіч / Facebook
Вікторыя Міхневіч / Facebook

Шматлікія стартаперы-пачаткоўцы грэбуюць юрыдычнымі момантамі. Распрацоўшчыкі жывуць сваёй ідэяй і думаюць, як яе хутчэй рэалізаваць. А дакументы... што дакументы? Паспеем калі-небудзь потым.

Як не застацца ля разбітага карыта праз тое, што недзе на пачатковым этапе не заключыў дамову, не паставіў подпіс, не звязаў сябе з партнёрам узаемнымі абавязкамі? Пра што трэба дамовіцца адразу, калі ствараць юрыдычную асобу, як дзяліць долі?

Як абараняць правы на свае распрацоўкі, пра што варта паклапаціцца тым, хто марыць пра апцыёны, як выглядае працэдура перадачы акцый? У "Стартапніцы" — сумесным праекце Еўрарадыё і сайта BEL.BIZ пра дзёрзкіх беларускіх прадпрымальнікаў і смелых інвестараў — пра ўсё гэта расказвае Вікторыя Міхневіч, юрыст кампаніі Sorainen. Дапамагае нам рэдактар ​​BEL.BIZ Юлія Няхай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі