Старшынём БСДП (Грамада) абраны Анатоль Ляўковіч

Старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) абраны Анатоль Ляўковіч, былы першы намеснік кіраўніка партыі. Ён змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Казуліна, які зараз будзе ганаровым старшынём БСДП (Грамада). Такое рашэнне прынята на з'ездзе партыі, які праходзіў 3 жніўня ў Мінску.

За абранне Анатоля Ляўковіча прагаласавалі 53 дэлегата, супраць — 24.

Прапанову зрабіць Аляксандра Казуліна ганаровым старшынём партыі падтрымалі 55 чалавек, супраць выступілі 22 дэлегата.

Нагадаем, што А. Казулін ужо больш двух гадоў знаходзіцца ў турме. 13 ліпеня 2006 года суд прызнаў яго вінаватым у "наўмысных дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, <...> якія суправаджаюцца ўжываннем гвалту і знішчэннем чужой маёмасці", а таксама ў "арганізацыі групавых дзеянняў, што груба парушаць грамадскі парадак, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўніка ўлады, пацягнуўшых парушэнне працы транспарта, прадпрыемстваў, і актыўным удзеле ў такіх дзеяннях". Апазіцыйны палітык быў прысуджаны да пазбаўлення волі тэрмінам на пяць з паловай гадоў. Арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала А.Казуліна палітвязнем.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі