Старшыня судзейскага камітэта: Суддзя памылкова прызначыў пенальці ў браму БАТЭ

Старшыня судзейскага камітэта: Суддзя памылкова прызначыў пенальці ў браму БАТЭ

Старшыня судзейскага камітэта Беларускай федэрацыі футбола Алег Чыкун заявіў, што суддзя Яўген Навумаў памылкова прызначыў пенальці ў браму БАТЭ ў матчы з “Нафтанам” (ён у выніку скончыўся ўнічыю 1:1 і барысаўчане страцілі 2 важныя для іх у чэмпіёнскай гонцы ачкі). Чыкун падрабязна разабраў гэты эпізод і назваў дзеянні арбітра “грубай памылкай”. Паводле яго слоў, у момант удару абаронца БАТЭ Віталь Гайдучык, які знаходзіўся ў штрафной пляцоўцы, “акцэнтавана хавае руку за спіной, выстаўляючы наперад плячо”. “Вось гэты рух рукі назад якраз і бачыць арбітр, у той жа час не бачыць добра, куды трапіў мяч, — распавядае Алег Чыкун у праграме федэрацыі футбола “Судзіце з намі”. — Пасля гэтага [арбітр] памылкова вызначае гульню рукой”.

За сваю працу на матчы БАТЭ — “Нафтан” Яўген Навумаў атрымаў нездавальняючую адзнаку. Яна будзе ўлічаная пры яго атэстацыі на наступны сезон.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі