Старшыня Памежнага камітэта адправіўся ў Сочы следам за Лукашэнкам

Старшыня Памежнага камітэта адправіўся ў Сочы следам за Лукашэнкам

Следам за Аляксандрам Лукашэнкам у Сочы адправіўся старшыня Памежнага камітэта Беларусі Анатоль Лапо. Звесткі пра гэта апоўначы 25 верасня з'явіліся на Нацыянальным прававым партале.

Перад гэтым, 24 верасня, Уладзімір Пуцін раптам пачаў абмяркоўваць "беларускае пытанне" на нарадзе ў Радзе бяспекі Расіі. Падрабязнасці абмеркавання не паведамляліся.

Увечары 24 верасня расійскія СМІ паведамілі, што Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Сочы з "прыватным візітам". Ні прэс-служба кіраўніка дзяржавы, ні афіцыйныя СМІ пра гэты візіт не сказалі ні слова. 

Тое, што цяпер у Сочы адправіўся і старшыня Памежнага камітэта, сведчыць, што візіт не такі ўжо і прыватны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі