Вы тут

Старшыня Мінскага гарсавета прапануе скараціць колькасць аўтобусаў і тралейбусаў

Андрэй Бугроў / minsknews.by

Старшыня Мінскага гарсавета Андрэй Бугроў прапануе скараціць колькасць аўтобусаў і тралейбусаў у сталіцы. Паводле яго слоў, "дабрабыт мінчукоў расце" і яны ў большасці карыстаюцца асабістымі аўтамабілямі, паведамляе minsknews.by.

"Напэўна, надышла пара прааналізаваць, у якой колькасці пасажырскіх аўтобусаў і тралейбусаў сапраўды мае патрэбу горад, — кажа Бугроў. — Яны курсіруюць з тым жа інтэрвалам, што і 10 гадоў таму, многія ідуць па маршруце паўпустыя".

У выніку бюджэт страчвае немалыя сродкі, якія можна перанакіраваць на іншыя мэты, адзначае старшыня гарсавета. Ён лічыць, што выкарыстанне наземнага транспарту трэба мінімізаваць. А гэта "разгрузіць дарогі".

Андрэй Бугроў перакананы, што "павелічэнне інтэрвалу руху на некаторых маршрутах ніяк не адаб'ецца на камфорце пасажыраў". Да таго ж адкрыецца новая галіна метро.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.