Старшыня Мастоўскага райвыканкама рамантаваў сваё жыллё за кошт бюджэту

Старшыня Мастоўскага райвыканкама рамантаваў сваё жыллё за кошт бюджэту

Генпракуратура пачала крымінальную справу за злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі на некалькі службовых асоб Мастоўскага райвыканкама і Мастоўскага РУП ЖКГ.

Як перадае БелаПАН, гродзенскія праваахоўнікі высветлілі, што старшыня райвыканкама некалькі гадоў, парушаючы заканадаўства, арганізаваў за бюджэтныя грошы з дапамогай падначаленых структур капітальны рамонт дома і кватэры, дзе пражываў ён сам. Гэтак жа сама быў арганізаваны рамонт жылля намесніка старшыні райвыканкама. Матэрыяльная шкода, нанесеная гэтымі дзеяннямі ацэньваецца на суму, большую за 500 млн рублёў.

Цяпер старшыні райвыканкама пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады.

Акрамя старшыні райвыканкама падазраванымі па крымінальнай справе прызнаныя яшчэ некалькі чалавек, якія прымалі ўдзел у супрацьпраўнай дзейнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі