Старшыня асацыяцыі гімнастыкі пра свае выбары: Недэмакратычна атрымалася

Старшыня асацыяцыі гімнастыкі пра свае выбары: Недэмакратычна атрымалася

"Не вельмі дэмакратычна атрымалася", — так Алена Скрыпель пракаментавала сваё абранне на пасаду старшыні Беларускай асацыяцыі гімнастыкі, піша tut.by.

Алена Скрыпель — уладальніца крам duty free. Пасаду старшыні асацыяцыі гімнастыкі яна займае другі раз запар. Выбары прайшлі пры адкрытым галасаванні на 11-й справаздачна-выбарчай канферэнцыі гэтай арганізацыі 7 снежня. Скрыпель была адзінай кандыдатурай.

"Шчыра кажучы, я хацела б, каб была нейкая альтэрнатыва. Маладыя чальцы асацыяцыі ўрачыста абяцалі, што праз чатыры гады яны абавязкова кагосьці прапануюць", — падзялілася яна ўражаннямі з журналістамі.

Скрыпель кіруе асацыяцыяй гімнастыкі з 2014 года. Найвышэйшым дасягненнем гімнастаў з тых часоў з'яўляецца залаты алімпійскі медаль батутыста Уладзіслава Ганчарова на Гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі