Стаматолаг у СІЗА прапанаваў палітвязню выдаліць зубы замест лячэння

Стаматолаг у СІЗА прапанаваў палітвязню выдаліць зубы замест лячэння

У палітвязня Данііла Скіпальскага ў турме пачаліся праблемы с зубамі з-за дрэнных умоваў за кратамі, у яго нават выпаў адзін зуб, паведамляюць праваабаронцы. Пры гэтым лекары адмаўляюцца лячыць зубы.

Данііл тройчы пісаў у СІЗА заяву на выклік стаматолага, бо ўжо не можа жаваць цвёрдую ежу. Але стаматолаг прапанаваў вырваць зубы, якія баляць, замест таго, каб іх лячыць. На адмову Данііла лекар наўпрост сышоў. Аб гэтым Скіпальскі паведаміў маці на спатканні.

Таксама Данііла моцна збілі міліцыянты пасля абвяшчэння прысуда, калі ён спрабаваў выказаць сваё абурэнне. Каб асуджаны супакоіўся, яму зрабілі нейкі ўкол.

20-гадовага футбольнага фаната Данііла Скіпальскага 23 лістапада суд пакараў пазбаўленнем волі тэрмінам на 3 гады. Разам з ім па справе праходзілі яшчэ чатыры чалавекі, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі