Футбольныя фанаты з Мазыра атрымалі вялікія тэрміны за ўдзел у пратэстах

Футбольныя фанаты з Мазыра атрымалі вялікія тэрміны за ўдзел у пратэстах

Суд Мазырскага раёна прысудзіў ад 3 да 3,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму пяці футбольным фанатам, паведамляюць праваабаронцы.

Паводле МУС, хлопцы бралі ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года. Данііла Скіпальскага, Аляксандра Сузько, Паўла Дворака, Аляксандра Цімашэнку і Кірыла Канапацкага абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (ч. 1 арт 342 КК) і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК). Таксама кожны з іх павінен выплаціць па 1500 рублёў кампенсацыі пацярпеламу начальніку аддзялення ДАІ Валянціну Піллеру.

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі