Сталонэ заявіў, што хутка пачнуцца здымкі "Рэмба-5"

Сталонэ заявіў, што хутка пачнуцца здымкі "Рэмба-5"

Сільвестр Сталонэ заявіў, што хутка пачнуцца здымкі "Рэмба-5". "Пачынаю хутка і вельмі ўсхваляваны. Свет, магчыма, змяняецца, але не ён... Нішто не скончана!",напісаў 72-гадовы акцёр і рэжысёр у Instagram.

Пра новы фільм вядома зусім мала. Дзеянне будзе адбывацца ў Мексіцы, дзе знікла ўнучка Рэмба. І ветэран адпраўляцца са свайго ранча ў Арызоне на яе пошукі. У Мексіцы яму давядзецца сутыкнуцца з крыміналам. Няма сумненняў, што ў выніку пераможа герой Сільвестра Сталонэ.

Першы фільм "Рэмба" ("Першая кроў"), безумоўна, самы ўдалы, з'явіўся ў 1982 годзе. Чацвёрты фільм выйшаў на экраны 11 гадоў таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі