Сталі вядомыя месца і час развітання з беларускай, загінулай у Варшаве

Паўночныя могілкі ў Варшаве, ілюстрацыйнае фота

Паўночныя могілкі ў Варшаве, ілюстрацыйнае фота / mazowsze.szlaki.pttk.pl

Памерлую ў Варшаве беларуску Лізавету пахаваюць 14 сакавіка. Цырымонія развітання адбудзецца ў 13:00 на Паўночных могілках польскай сталіцы (Cmentarz Komunalny Północny) у зале С, паведамляе "Белсат".

Пра гэта расказаў хлопец дзяўчыны Даніла і падзякаваў усім, хто падтрымліваў яго пасля трагедыі.

Ён папярэдзіў, што на развітанні слова атрымаюць толькі блізкія і служкі царквы: "Ліза не была ні палітычнай, ні публічнай персонай, і мы не жадаем рабіць з гэтага мерапрыемства мітынг. Гэта пахаванне, і слова будзе нададзена толькі служкам царквы і блізкім".

25 лютага ў цэнтры Варшавы на 25-гадовую беларуску Лізавету напаў 23-гадовы Дарыян С. Ён згвалціў дзяўчыну і душыў яе. Праз гэта ў беларускі наступіла гіпаксія, якая пацягнула за сабою незваротныя наступствы для мозгу. 1 сакавіка Ліза памерла ў шпіталі. Нападніка затрымалі праз некалькі гадзінаў пасля злачынства.

У памяць пра загінулую беларуску 6 сакавіка ў Варшаве прайшоў марш супраць гвалту "Яе звалі Ліза".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі