Сталі вядомы падрабязнасці смерці сына Лідзіі Ярмошынай

Сталі вядомы падрабязнасці смерці сына Лідзіі Ярмошынай

Сталі вядомы падрабязнасці смерці 40-гадовага сына старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай. Пра іх напісаў у Facebook Аляксандр Мікалаеў, сябар Аляксея Ярмошына.

“Як і меркавалася, смерць наступіла ад натуральных прычын і, на маю думку, наступіла ад сукупнасці фактараў, — піша Мікалаеў. — Па-першае, Лёша не быў худышом, я б сказаў, ён меў сур'ёзныя праблемы з лішняй вагой. Па-другое, Лёша адмаўляўся прызнаваць неабходнасць заняцца сваім здароўем ўшчыльную і выключыць з рацыёну алкаголь цалкам і сесці на дыету”.

Аляксандр Мікалаеў прыгадвае сваю апошнюю сустрэчу з Аляксеем Ярмошыным, якая адбылася паўтары тыдні таму. “Лёша не выглядаў хворым”, — піша сябар. Аднак нядаўна ў Аляксея Ярмошына трагічна загінуў брат, які жыў у Бабруйску. Ён да яго адчуваў моцную прыязнасць, часта наведваў. Смерць сваяка “прымусіла Лёшу забыць пра здароўе”. “Стрэс, моцныя памінкі ў Бабруйску і працяг руху ў “Мяце” [кальянная ў Мінску], дзе ён зрабіў сваё апошняе фота, не маглі не нанесці сур’ёзны ўдар па здароўю, якога Лёха не перанёс”, — піша Аляксандр Мікалаеў.

Пахавалі Ярмошына ў зачыненай труне. Мікалаеў сцвярджае, што прычына ў “элементарных пасмяротных зменах, якія перажывае цела нябожчыка ва ўмовах падвышаных тэмператур і вільготнасці”.

Сталі вядомы падрабязнасці смерці сына Лідзіі Ярмошынай
Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі