Стала вядомая мяжа працягласці жыцця чалавека — 115 гадоў

Стала вядомая мяжа працягласці жыцця чалавека — 115 гадоў

Стала вядомая імаверная мяжа працягласці жыцця чалавека — 115 гадоў. Пра гэта паведамілі амерыканскія навукоўцы, якія правялі спецыяльнае даследаванне. Дадзеныя збіраліся на працягу дзесяцігоддзяў, іх аналіз апублікаваў часопіс Nature.

Даследчыкі з Нью-Ёрка прааналізавалі Базу дадзеных аб смяротнасці чалавека, а таксама звесткі пра смяротнасць сярод доўгажыхароў ў Францыі, Вялікабрытаніі, Японіі і ЗША (тых, каму больш за 110 гадоў). Высветлілася, што максімальны ўзрост на момант смерці не змяняецца ўжо каля 20 гадоў. Сярэдняя працягласць жыцця чалавека расце з XIX стагоддзя, дзякуючы вакцынам, паляпшэнню меддапамогі. Аднак рост чаканай працягласці жыцця людзей, якім больш за 100 гадоў, замаруджваецца.

"Упершыню ў гісторыі мы змаглі ўбачыць, што, падобна, існуе максімальная працягласць жыцця. Яе столь, мяжа — 115 гадоў", — цытуе словы прафесара Яна Фейга "Бі-Бі-Сі".

Навукоўцы прызнаюць, што ў асобных выпадках працягласць жыцця чалавека можа быць і большай за 115 гадоў. Аднак шанцы знайсці хаця б аднаго 125-гадовага жыхара Зямлі настолькі малыя, што для гэтага патрэбна ў 10 тысяч разоў больш людзей, чым цяпер жыве на планеце.

Варта адзначыць, што некаторыя навукоўцы назвалі згаданае даследаванне "змрочнай пародыяй". Яны нагадваюць, што раней мяжой жыцця чалавека называўся ўзрост 65, 86 і 105 гадоў, і кожны раз спецыялісты памыляліся.

Стала вядомая мяжа працягласці жыцця чалавека — 115 гадоў
Фота: iStock

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі