Вы тут

Стала вядома, за што звольнілі беларускага консула ў Беластоку

Міхаіл Гольцаў / МЗС Беларусі

Консул Беларусі ў польскім Беластоку Міхаіл Гольцаў звольнены з Міністэрства замежных спраў. Як піша польскае выданне wyborcza.pl, падставай стала тое, што дыпламат агучыў сапраўныя вынікі галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. 

Паводле звестак СМІ, Гольцаў не пагадзіўся з фальшывымі вынікамі галасавання ў беластоцкім консульстве. Афіцыйна там перамог Аляксандр Лукашэнка. Насамрэч амаль 90% галасоў атрымала Святлана Ціханоўская

Пасля выбараў Гольцаў распавёў пратэстоўцам з беларускай дыяспары сапраўдныя вынікі. Генеральны консул Беларусі ў Беластоку Алла Фёдарава яшчэ тады паабяцала, што ён будзе за гэта пакараны. У выніку яго звольнілі.

Гольцаў адпрацаваў у МЗС восем з паловай гадоў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.