Стала вядома, за што затрымалі Севярына Квяткоўскага

Стала вядома, за што затрымалі Севярына Квяткоўскага

Стала вядома, за што затрымалі пісьменніка і журналіста Севярына Квяткоўскага. Пісьменнік зрабіў у сацсетках рэпост роліка, “у загалоўку якога была абраза супрацоўніка брэсцкай міліцыі”. 

Пра гэта ён сам распавёў на "пакаяльным відэа", якое распаўсюджваюць праўладныя тг-каналы. Там жа паказалі, як яго затрымлівалі: сілавікі са зброяй у руках выбілі дзверы ў кватэру.

Пра затрыманне Квяткоўскага стала вядома 19 студзеня. Папярэднія паўгода ён правёў за межамі Беларусі і толькі нядаўна вырашыў вярнуцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі