Стала вядома, з кім можа згуляць БАТЭ ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў

Футбольны клуб БАТЭ, які сёлета зноў выступіць у Лізе чэмпіёнаў, на стадыі плэй-оф можа згуляць са швейцарскім “Базэлем”, чэшскай “Вікторыяй”, аўстрыйскім “Зальцбургам”, румынскай “Стяуай” ці шатландскім “Сэлцікам”. Для гэтага барысаўчанам трэба прабіцца ў 4-ы кваліфікацыйны раўнд турніра, адзначае Прессбол.

БАТЭ можа трапіць у кошык сеяных у плэй-оф і пазбегне сустрэчы з самымі рэйтынгавымі камандамі кваліфікацыі, калі на больш ранняй стадыі турнір пакінуць два клубы, якія маюць вышэйшы рэйтынг, чым у падапечных Аляксандра Ермаковіча. У гэты пул уваходзіць вышэйпамянёная пяцёрка клубаў, а таксама кіпрскі АПОЭЛ.

Але ж і ў гэтым выпадку “жоўта-сінім” могуць дастацца моцныя сапернікі — харвацкае “Дынама” з Заграба, балгарскі “Лудагорац”, а таксама будучы чэмпіён Польшчы (“Лех” ці варшаўская “Легія").

Фота: fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі