Вы тут

Стала вядома, якія месцы займаюць беларускі ў абноўленым рэйтынгу WTA

Абноўлены рэйтынг з'явіўся пасля выніковага турніру ў Гвадалахары / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) абноўлены ў панядзелак, найлепшую пазіцыю ў топе займае Арына Сабаленка — у яе другое месца. 

Сабаленка не змагла выйсці з папярэдняй групы па выніках выніковага турніру WTA у мексіканскай Гвадалахары. Яна засталася на другім месцы сусветнага рэйтынгу з актывам у 6370 балаў.

Вікторыя Азаранка займае ў топе WTA 27-е месца (2166 балаў), Аляксандра Сасновіч — 91-е (820), Вольга Гаварцова — 135-е месца (564).

Узначальвае рэйтынг WTA па-ранейшаму аўстралійка Эшлі Барці (7582 балы), трэцяе месца займае пераможца выніковага турніру іспанка Гарбінье Мугуруса (5685 балаў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.