Вы тут

Арына Сабаленка выбыла з тэніснага турніру ў Гвадалахары

Арына Сабаленка / Сіньхуа-БЕЛТА

Другая ракетка свету Арына Сабаленка вылецела з выніковага турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) ў мексіканскай Гвадалахары.

У чвэрцьфінале беларуска прайграла грачанцы Марыі Саккары (6-ы нумар WTA) — 6:7 (1:7), 7:6 (8:6), 3:6. 

16 лістапада на турніры адбудуцца паўфінальныя матчы: Паула Бадоса супраць Гарбінье Мугурусы, а Анет Кантавейт супраць Марыі Саккары. Фінал спаборніцтваў прызначаны на 17 лістапада. Агульны прызавы фонд выніковага турніру WTA складае 5 мільёнаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.