Вы тут

Стала вядома, якія каманды адкрыюць 31 чэмпіянат Беларусі па футболе

Перад матчам у Беларусі / Еўрарадыё

"Іслач" і "Славія" адкрыюць 31 чэмпіянат Беларусі па футболе. Беларуская федэрацыя футбола вызначыла даты і час пачатку матчаў двух стартавых тураў сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе БЕЛТА.

У першым паядынку новага нацыянальнага першынства 12 сакавіка сустрэнуцца гульцы "Іслачы" і "Славіі". Матч пройдзе на полі ФК "Мінск", пачатак у 19:00.

13 сакавіка згуляюць наступныя каманды:

"Энергетык-БДУ" (Мінск) - "Смаргонь"
"Рух" (Брэст) - "Гомель"
"Дынама" (Мінск) - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна)
"Шахцёр" (Салігорск) - "Мінск"

Завершыцца першы тур трыма матчамі 14 сакавика:

"Спадарожнік" (Рэчыца) - "Дынама" (Брэст)
"Нёман" (Гродна) - "Віцебск"
БАТЭ (Барысаў) - "Слуцк"

Дарэчы, фанаты футбольнага клуба "Дынама-Брэст" учора заявілі, што ў новым сезоне будуць байкатаваць матчы каманды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.