Стала вядома, якія аўтамабілі ў Беларусі цікавыя злодзеям

Стала вядома, якія аўтамабілі ў Беларусі цікавыя злодзеям

Стала вядома, якія маркі аўтамабіляў у Беларусі цікавыя злодзеям. Гэты своеасаблівы рэйтынг падрыхтавала Міністэрства ўнутраных спраў па матэрыялах галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку. Высвятляецца, што ў першую тройку уваходзяць ВАЗ (17%), Volkswagen (12%),  Audi (8%). Далей ідуць Ford (6,4%), Opel (6%) і Mersedes-Benz (5,2%). А вось ад уладальнікаў Subaru, Scania, Saab, Porsche, Jeep Grand Cherokee, Dodge і Lancia не было ніводнай заявы.

У студзені-верасні 2019-га ў нашай краіне было зарэгістравана 596 угонаў і крадзяжоў аўтамабільнага транспарту (найчасцей — у Мінскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцях, найменш — у Віцебскай вобласці). Знайсці ўдалося 552 аўтамабілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі