Стала вядома, як у навагоднюю ноч будзе хадзіць грамадскі транспарт у Мінску

Стала вядома, як у навагоднюю ноч будзе хадзіць грамадскі транспарт у Мінску

Стала вядома, як будзе хадзіць грамадскі транспарт у Мінску падчас навагодніх свят, інфармуе БЕЛТА.

З 24 снежня па 7 студзеня з 10:00 да 22:00 будзе павялічаная колькасць аўтобусаў на маршруце №1. А 30 і 31 снежня з 10:00 да 20:00 часцей будуць хадзіць аўтобусы №№ 9Д, 22, 24, 29, 42, 43Д, 54, 60, 69, 73, 74С, 78, 85С, 90, 99, 102, 104, 112С, 113С , 121, 921; тралейбусы №№ 2, 6, 16, 20, 22, 27, 29, 33, 46, 60, а таксама трамваі №1 і №3.

Пасажырскі транспарт у навагоднюю ноч будзе хадзіць да 5-й гадзіны раніцы. З рознымі інтэрваламі будуць хадзіць аўтобусы па 26 самых папулярных маршрутах, таксама па дзесяці тралейбусных маршрутах (№№ 3, 6, 20, 27, 29, 48, 53, 57, 62, 92) і двух трамвайных (№4 і №6). Акрамя таго, з гадзінным інтэрвалам будуць хадзіць прыгарадныя аўтобусы №343 "ДС Уручча-2 — чыг. ст. Калодзішчы" і паўтарагадзінным — № 429 "ДС Дружная — Атоліна".

Цягнікі метро 31 снежня будуць рухацца па абедзвюх лініях з 11:00 да 20:00 з інтэрвалам у 6 хвілін, з 20:00 да 24:00 — 7-10 хвілін. Потым да 4:00 1 студзеня інтэрвал іх руху будзе складаць прыкладна 6 хвілін. На станцыі "Няміга", "Купалаўская" (выхад да праспекта Незалежнасці), "Кастрычніцкая", "Фрунзенская" пасажыры змогуць зайсці да 4:15, на астатнія станцыі — да 4:00. А ў 5:30 метрапалітэн пачне новы працоўны дзень.

Дадатковыя аўтобусы, тралейбусы і цягнікі метро плануецца пусціць пасля святочнага навагодняга феерверка (1 студзеня ў 1:45) і заканчэння святочных мерапрыемстваў (у 4:00).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі