Вы тут

Стала вядома, у чым падазраюць былога следчага Яўгена Юшкевіча

Юшкевіч удзельнічаў у праекце ByChange, які дапамагаў былым сілавікам уладкавацца ў грамадзянскім жыцці / instagram.com/eugeny.yushkevich/

Стала вядома, у чым падазраюць былога следчага Яўгена Юшкевіча. Як паведамляе тэлеграм-канал @motolkohelp, крымінальная справа распачата па артыкуле "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх" (ч. 1 арт. 342 КК). Юшкевіч узяты пад варту, абвінавачанне яму пакуль не выставілі. Чакаецца, што яго перавядуць з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску.

Яўген Юшкевіч быў затрыманы 24 лістапада, у яго кватэры прайшоў ператрус. Некалькі гадоў таму ён звольніўся са Следчага камітэта, сёлета ўдзельнічаў у праекце ByChange, які дапамагаў былым беларускім сілавікам уладкавацца ў грамадзянскім жыцці.

Пра тое, што распачата крымінальная справа, стала вядома напярэдадні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.