Вы тут

Стала вядома, што за чалавек падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці

Павел Банькоўскі / УКантакце

Стала вядома, што за чалавек падпаліў сябе 22 студзеня на плошчы Незалежнасці. 

Праўладныя ТГ-каналы пішуць, што гэта 35-гадовы мінчук Павел Банькоўскі. Ён працаваў кіроўцам тралейбуса. У яго акаўнце ў сацсетках напісана, што мужчына вучыўся ў Беларускім інстытуце правазнаўства.

На старонцы "УКантакце" ў Банькоўскага некалькі рэпостаў з "Нашай Нівы" ды Радыё "Свабода" за ранейшыя гады. 

Мужчына размяшчаў шмат здымкаў з сям'ёй — з жонкай і дзецьмі. 

"Наша Ніва" датэлефанавалася да Кацярыны Банькоўскай — як выявілася, ужо былой жонкі. Яны рассталіся ў жніўні. Па словах Кацярыны, палітычнага матыву ў разводзе не было.

Жанчына яшчэ спадзяецца, што мужчына з плошчы Незалежнасці — гэта не яе муж. "Я не разумею, што адбываецца, зараз паеду ў бальніцу. Але там мне сказалі, што дакументаў пры ім не было", — перадае яе словы "Наша Ніва".

Яна кажа, што ў былога мужа быў цяжкі перыяд, ён перажываў, што п'е і гэтым падводзіць сям'ю, але справіцца з праблемай сам не мог. 

Следчы камітэт пацвердзіў, што мужчына ўчыніў самападпал. Медыкі паведамілі, што ў яго дыягнаставаныя апёкі больш як 50% цела.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.