Вы тут

Стала вядома, навошта ў Мінск прылятаў самалёт паветраных сілаў Швейцарыі

У Мінск прылятаў швейцарскі самалёт

22 верасня ў Мінск прыляцеў самалёт, які належыць швейцарскім паветраным сілам, што вынікае з яго нумара. 

Самалёт прыляцей са Швейцарыі ў Вільню, а потым з Вільні ў Мінск. Нагадаем, што беларускае неба застаецца "закрытым" для еўрапейскіх авіякампаній.

Узніклі здагадкі, што на самалёце маглі вывозіць палітзняволеную грамадзянку Швейцарыю Наталлю Хершэ.

Прычыну яго прылёту патлумачылі ў Міністэрстве замежных спраў Швейцарыі.

"Гэты самалёт быў задзейнічаны швейцарскімі ўладамі для правядзення аперацыі па рэадмісіі асоб, якія былі абавязаныя пакінуць тэрыторыю Швейцарыі. З меркаванняў абароны дадзеных швейцарскія ўлады не маюць права прадастаўляць якія-небудзь іншыя звесткі", — адказалі там на пытанні Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.