Вы тут

Стала вядома, калі вынесуць прысуд удаве Зельцэра

Марыя Успенская

16 чэрвеня ў 12 гадзін у Мінскім гарадскім судзе будзе абвешчаная пастанова па крымінальнай справе супраць палітзняволенай Марыі Успенскай. Як адзначаюць праваабаронцы, прысуд абвесцяць у адкрытым рэжыме. Сам суд быў закрытым.

Успенская — удава Андрэя Зельцэра. Яе вінавацяць у саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка па ч. 2 арт. 139 КК. Судовы працэс з 31 траўня разглядае суддзя Валянціна Зянькевіч. 

Жанчыну судзяць як "асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне, прадугледжанае крымінальным законам, у стане бессвядомасці або якая захварэла пасля здзяйснення злачынства псіхічным засмучэннем (захворваннем)" (п. 13 арт. 6 КПК). Яе інтарэсы на судзе прадстаўляе яе маці, сама Марыя на судзе не прысутнічае на судзе. Ёй не пагражае крымінальнае пакаранне, але да яе будуць ужываць прымусовыя меры бяспекі і лячэння.

Дарэчы, 15 чэрвеня ў Марыі Успенскай дзень народзінаў — ёй спаўняецца 41 год.

Жанчыну затрымалі ў верасні 2021-га адразу пасля таго, як яе муж адкрыў агонь па супрацоўніках КДБ, якія ламіліся ў кватэру. У перастрэлцы загінуў супрацоўнік КДБ і сам Зельцэр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.