Вы тут

Стала вядома, калі ў Беларусі пройдзе беларуска-расійскае вучэнне "Захад-2017"

Фота: ria.ru

Стала вядома, калі ў Беларусі пройдзе беларуска-расійскае стратэгічнае вучэнне "Захад-2017". Па словах міністра абароны нашай краіны Андрэя Раўкова, яно плануецца на 14-20 верасня. Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў задуму гэтага вучэння. "Ад Расійскай Федэрацыі для ўдзелу на нашай тэрыторыі ў сумесным стратэгічным вучэнні плануецца каля 3 тысяч вайскоўцаў і каля 280 адзінак тэхнікі", — цытуе словы Раўкова БЕЛТА.

Таксама з расійскага боку ў вучэнні паўдзельнічаюць 25 лятальных апаратаў.

Падчас "Захаду-2017" на тэрыторыі Беларусі задзейнічаюць 7 палігонаў і участкаў мясцовасці для рэгіянальнай групоўкі войскаў. Міністр абароны Беларусі кажа, што вучэнне мае абарончую тэматыку. Яго задача — праверыць гатоўнасць рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі для выканання задач па абароне саюзнай дзяржавы.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі