Вы тут

Стала вядома, хто выступіць на канцэрце на Дзень Волі ў Гродне (афіша)

Уваход на канцэрт будзе вольны.

Стала вядома, хто выступіць на святочным канцэрце на Дзень Волі ў Гродне. Мясцовыя ўлады дазволілі мітынг і канцэрт у суботу, 23 сакавіка, у Каложскім парку з 13:00 да 17:00. Як інфармуюць арганізатары, у Гродне выступяць Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, "Крама", "Дай дарогу!", Dzieciuki. Уваход на канцэрт будзе вольны.

Гродна — адна са сталіц Беларускай Народнай Рэспублікі, дзяржаўная незалежнасць якой была абвешчана 25 сакавіка 1918 года ў Мінску.

У Мінску святочнае адзначэнне Дня Волі адбудзецца ў нядзелю, 24 сакавіка, у Кіеўскім скверы. Збор удзельнікаў а 12-й гадзіне.