Стала вядома, хто, акрамя Ціханоўскага, перашкаджаў працы ЦВК

Стала вядома, хто, акрамя Ціханоўскага, перашкаджаў працы ЦВК

Стала вядома, каго, акрамя Сяргея Ціханоўскага, вінавацяць у перашкодзе працы Цэнтрвыбаркама. 

Як распавядала Еўрарадыё, 15 сакавіка Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны суд справу пяці чалавек. Іх вінавацяць у падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, а аднаго з іх — у перашкодзе працы ЦВК. 

Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", гаворка ідзе пра актывіста аргкамітэта партыі "Народная Грамада", палітвязня Сяргея Спарыша — паплечніка Мікалая Статкевіча

Справа Спарыша і чатырох чалавек, абвінавачаных разам з ім, будзе разглядацца ў Мінскім абласным судзе. Пад суд трапілі адміністратары телеграм-канала "Армія з народам" муж і жонка Сяргей Ярашэвіч і Антаніна Канавалава (давераная асоба Святланы Ціханоўскай), палітвязень блогер тэлеграм-канала "Армія з народам" Сяргей Коршун і Я. Прывалаў. 

Спарыша затрымалі 25 чэрвеня міліцыянты ў цывільным, сілай выцягнуўшы з яго кватэры. Спярша яго пасадзілі на 15 сутак за ўскладанне кветак на Вайсковых могілках у Мінску, якое адбылося 8 траўня. А 9 ліпеня стала вядома, што на яго пачалі крымінальную справу. Праўда, спярша гаворка ішла пра гродзенскі пікет, на якім 29 траўня затрымалі Ціханоўскага. Спарышу выстаўлялі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Дата суда пакуль невядомая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі