У перашкодзе працы Цэнтрвыбаркама абвінавачваюць не толькі Ціханоўскага

У перашкодзе працы Цэнтрвыбаркама абвінавачваюць не толькі Ціханоўскага

Генпракуратура перадала ў Вярхоўны суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу на пяцярых чалавек. Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, іх вінавацяць па ч. 1 арт. 13, а таксама ч. 2 і 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Гаворка ідзе пра падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках, а таксама навучанні ды іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх масавых беспарадках.

Аднаму з абвінавачаных у дадатак выставілі ў віну перашкоду працы Цэнтрвыбаркама (ч. 2 арт. 191).

Расследаваннем справы займалася Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта.

Чацвёра абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай, пяты — пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Генпракуратура не паведаміла ні імёнаў абвінавачаных, ні рэгіён іх дзеейнасці. Раней пра перашкоды працы ЦВК паведамлялася толькі ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага. Аднак у яго абвінавачанні не фігуруе артыкул 13 Крымінальнага кодэкса, затое ёсць артыкулы 130 (распальванне сацыяльнай варожасці) і 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі