Вы тут
Стала вядома, дзе пройдзе фінал футбольнага Кубка Беларусі

Ганаровы трафей / abff.by
Стала вядома, дзе пройдзе фінал футбольнага Кубка Беларусі. Выканкам Беларускай федэрацыі футбола вырашыў, што гэта будзе гомельскі стадыён "Цэнтральны". Фінал прызначаны на нядзелю, 23 траўня. У 2015-м менавіта там БАТЭ ў фінале кубка абыграў салігорскі "Шахцёр" (4:1).
У федэрацыі адзначаюць, што выбар Гомеля невыпадковы — сёлета беларускаму футболу спаўняецца 110 гадоў, а менавіта ў гэтым горадзе была створана першая футбольная каманда.
Хто сустрэнецца ў фінале, стане вядома пазней — яшчэ не згуляны чвэрцьфінальныя матчы. У іх будуць гуляць "Тарпеда-БелАЗ" і "Арсенал", БАТЭ і "Віцебск", "Мінск" і "Іслач", "Шахцёр" і "Нёман".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.