ССА Украіны назвалі страты расіян падчас атакі на штаб Чарнаморскага флоту

Пасля ракетнай атакі ў будынку пачаўся пажар 

Пасля ракетнай атакі ў будынку пачаўся пажар  / ТАСС

Сілы спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны назвалі страты расіян падчас нядаўняй атакі на штаб Чарнаморскага флоту РФ. Сцвярджаецца, што загінулі 34 афіцэры, уключна з камандуючым (адміралам Віктарам Сакаловым — ён з'яўляецца самым вышэйшым расійскім афіцэрам з усіх, ліквідаваных ва Украіне), 105 былі параненыя, а будынак не падлягае аднаўленню. Мінабароны РФ сцвярджала, што загінулых не было, а адзін салдат "знік без вестак". У гэтую версію не верылі нават расійскія "ваенкары".

Паведамляецца таксама, што падчас ракетнага ўдару па вялікім дэсантным караблі "Мінск" на ім прысутнічаў асабовы склад (на наступны дзень ён мусіў выйсці на баявое заданне). Загінулі 62 чалавекі.

Ракетны ўдар па штабе Чарнаморскага флоту РФ у акупаваным Севастопалі адбыўся 22 верасня. Мяркуецца, што гэта былі крылатыя ракеты Storm Shadow, запушчаныя з украінскіх самалётаў. А 13 верасня ракетамі быў атакаваны марскі завод у Севастопалі, на якім рамантавалі вялікі дэсантны карабель "Мінск" і дызель-электрычную падводную лодку "Растоў-на-Доне". Эксперты лічаць, што іх можна лічыць ліквідаванымі. У Мінабароны РФ абяцаюць, што адновяць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі