Момант ракетнага ўдару па штабе Чарнаморскага флоту РФ трапіў на відэа
![Пасля ракетнай атакі ў будынку пачаўся пажар](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/ta2222.jpg.webp?itok=oIJ_cZ06)
Пасля ракетнай атакі ў будынку пачаўся пажар / ТАСС
Момант ракетнага ўдару 22 верасня па штабе Чарнаморскага флоту РФ у акупаваным Севастопалі трапіў на відэа. Мяркуецца, што гэта былі крылатыя ракеты Storm Shadow, запушчаныя з украінскіх самалётаў.
Пасля ракетнага ўдару ў будынку пачаўся пажар (пра яго "лакалізацыю" расійскія ўлады паведамілі толькі позна ўвечары). Сам будынак моцна пашкоджаны: разбураны дах і адзін верхні паверх. Пры гэтым Мінабароны РФ сцвярджае, што ахвяр... няма. Нібыта знік без вестак адзін вайсковец, і ўсё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.